The Dark Side of the Moon

The Dark Side of the Moon
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Pink Floyd
Дата выпуску 1 сакавіка 1973[1]
Жанр прагрэсіўны рок
Працягласць 2 579 с

«The Dark Side of the Moon» (бел.: Цёмны бок Месяца) ― восьмы студыйны альбом брытанскага рок-гурта «Pink Floyd», выпушчаны 24 сакавіка 1973 года. Самы паспяховы альбом гурта, які ператварыў «Pink Floyd» у з’яву сусветнага маштабу. Адзін з самых прадаваных альбомаў у гісторыі гуказапісу ― агульная колькасць прададзеных экзэмпляраў перавышае 45 мільёнаў. Будучы прададзеным у Вялікабрытаніі ў колькасці 4 114 000 копій, уваходзіць у брытанскую дзясятку самых прадаваных альбомаў у краіне, займаючы восьмае месца. Заставаўся ў «Top 200» ЗША 742 тыдні, у тым ліку 591 тыдзень запар з 1973 па 1988 год, некалькі разоў трапляючы на першае месца. З’яўляецца адным з найболей вядомых канцэптуальных альбомаў прагрэсіўнага року.

«The Dark Side of the Moon» быў запісаны ў перыяд з чэрвеня 1972 па студзень 1973 у Лондане ў студыі кампаніі EMI «Abbey Road». У складанні музычнага матэрыялу і прадзюсіраванні прымалі ўдзел усе музыкі гурта, тэксты да песень напісаў Роджэр Уотэрс. Усе песні аб’яднаны тэмай уплыву на чалавека вар’яцтва, трывогі і адчужэння, якая сыходзіць каранямі ў гісторыю гурта і звязана найперш з трагічным лёсам былога лідэра гурта Сіда Барэта. Альбом ствараўся з выкарыстаннем апошніх дасягненняў гуказапісвальнай тэхнікі пачатку 1970-х гадоў, уключаючы мультытрэкінг, аналагавыя сінтэзатары, а таксама розныя эфекты з магнітнымі запісамі. Гукаінжынер Алан Парсанс, які працаваў над альбомам, быў намінаваны на прэмію «Грэмі» «За найлепшую тэхніку запісу альбома».

Альбом займае 6 месца ў спісе «Топ-25 найлепшых альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі Progarchives.com, 4 месца ў спісе «25 найлепшых класічных альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі «PopMatters» і 2 месца ў рэйтынгу «100 найлепшых рок-альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Classic Rock». Па версіі часопіса «Rolling Stone», з’яўляецца лепшым прог-альбомам усіх часоў.

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy